wd wp Пошук:

Малагарадзішчанскі сельсавет

Малагарадзі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малое Гарадзішча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Пад’язаўлеўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гукова і Літоўка)[1]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Альхоўскага сельсавета вернута вёска Літоўка[2]. Скасаваны 23 снежня 1997 года, тэрыторыя далучана да Альхоўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе