Малабераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малая Бераставіца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 11 лютага 1972 года ў склад Данілкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Жабры, Кавалікі, Карпаўцы, Ліснявічы, Пятроўцы і Сінькі[1]. 18 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета перададзена частка Бераставіцкага сельсавета з вёскамі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1550 чалавек[3], з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія[4].