wd wp Пошук:

Малаазійскія балгары

Дыялектная карта балгарскай мовы асобна вылучае гаворкі малаазійскіх балгар
Балгарскія бежанцы з анаталійскай вёскі Чатал тепе.

Ма́лаазі́йскія балга́ры (балг.: Малоазийски българи) - адасобленая этнаграфічная група балгараў, сфармраваная ў выніку перасялення балгараў у паўночна-заходнюю частку паўвострава Малая Азія, ў вясковыя акругі паміж гарадамі Чанакале, Бурса, Ізмір і Ізнік у XVI-XIX стагоддзях. Згодна х адзнакай Л. І. Дросьева, колькасць праваслаўных, славянамоўных балгараў у Малой Азіі дасягнула колькасці каля 7000 чалавек. Пасля 1914 года практычна ўсе яны былі вымушаны пакінуць межы Асманскай імперыі і перасяліцца ў Балгарыю. Іх нерухомасць і маёмасць, у сваю чаргу, былі пераданыя мусульманскім бежанцам і перасяленцам з Балгарыі і Грэцыі.

Гісторыя

Балгарская прысутнасць у гэтым рэгіёне Малой Азіі была невыпадковай. З VII стагоддзя візантыйскія імператары перасялялі ў Апсікій значныя групы няскораных славян. Асіміляцыйныя працэсы не дазвалялі ім захаваць славянскую самасвядомасць. Новая хваля славянскіх перасяленцаў прыбывае ў Малую Азію ў Асманскую эпоху. З’яўляючыся падданымі Асманскай імперыі, праваслаўныя балгары таксама мігруюць ц яе межах у пошуках урадлівых зямель. улічваючы рэлігійную палітыку імперыі, накіраваную на прасоўванне ролі ісламу, праваслаўныя балгары часта сяліліся асобна ад мусульман. Але, ў Малой Азіі яны не адчувалі сабе самотнымі: па суседству з німі меліся шматлікія некалі абшчыны праваслаўных грэкаў і армян. Напрыклад, у Ізміры пачатка ХХ стагоддзя мусульмане (не ўсе з іх цюркамоўныя) складалі толькі 29% насельніцтва. Аб існаванні балгарскіх вёсак у Малой Азіі пакінулі нататкі здзіўленыя еўрапейскія падарожнікі: Салваторы (1807), француз Ж. М. Танкуэнь і брытанец Джордж Кепель (1829).

Мова

Мова малаазійскіх балгараў вылучаецца вялікай своеасаблівасцю ў фанэтыцы і лексіке. У ёй мелася шмат турэцкіх і грэчаскіх запазычанняў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Балгарская мова ў свеце