Макс Пехштэйн, таксама Пехштайн (ням.: Max Pechstein; 31 снежня 1881, Цвікау — 29 чэрвеня 1955, Берлін) — нямецкі мастак, адзін з лідараў нямецкага экспрэсіянізму.
У 1896—1900 гадах навучаўся маляванню ў прыватнага настаўніка ў Цвікаў. У 1900—1906 гадах — навучанне жывапісу ў Дрэздэне, спачатку ў мастацкай школе (да 1902), а затым у Акадэміі выяўленчых мастацтваў.
У 1906 годзе стаў членам мастацкай групы «Мост» («Brücke»), адбылося прысуджэнне Пехштэйну Саксонскай дзяржаўнай прэміі. У 1907 годзе — паездка з мастаком Э. Л. Кірхнерам ў Гопельн, дзе шмат маляваў.
У 1908 годзе — пераезд у Берлін, сяброўства ў Берлінскім сэцэсіёнам. У 1910 годзе разам з Э. Хекелем і Э. Л. Кірхнерам заснаваў на Морыцбургскіх сажалках групу «Новы сэцэсіён» («Neue Sezession»), у якой стаў старшынёй. У 1911 годзе заснаваў сумесна з Кірхнер МУІМ-Інстытут («Сучаснае выкладанне ў жывапісе»). У 1912 годзе выйшаў з групы «Мост» у сувязі з удзелам у выставе берлінскага «сэцэсіёна». У 1914 годзе — падарожжа, у наследаванне Гагену, на астравы Палаў (Мікранезія).
У 1915—1916 гадах прымаў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.
У 1918 годзе стаў адным з заснавальнікаў «Працоўнага савета для мастацтва». З 1922 года — член Прускай акадэміі мастацтва.
З 1933 года пасля прыходу нацыстаў да ўлады — забарона для Пехштэйна маляваць і выстаўляцца. У 1937 годзе працы М. Пехштэйна абвешчаныя «дэгенератыўным мастацтвам»; 326 яго карцін канфіскаваныя з нямецкіх музеяў. У 1944 годзе ў выніку бамбардзіровак разбурана жыллё Пехштэйна, значная частка яго твораў загінула.
З 1945 года — прафесар у Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Берліне.