У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліберман.
Макс Ліберман (ням.: Max Liebermann, 20 ліпеня 1847, Берлін — 8 лютага 1935, Берлін) — нямецкі мастак і графік яўрэйскага паходжання, лічыцца адным з галоўных прадстаўнікоў імпрэсіянізму за межамі Францыі.
Пасля навучання ў Веймары, пражыўшы некаторы час у Парыжы і Нідэрландах, Ліберман спачатку пісаў натуралістычныя творы на сацыяльную тэматыку. Захапіўшыся французскім імпрэсіянізмам, пачынаючы з 1880 года Ліберман перайшоў да светлых тон і энергічнай тэхнікі нанясення мазкоў. Яго творчасць азнаменавала пераход мастацтва XIX стагоддзя да класічнага мадэрну часоў вільгельмінізму і Веймарскай рэспублікі. Гэтай трансфармацыі мастак актыўна спрыяў, узначальваючы Берлінскі сецэсіён. З 1920 года і да сваёй адстаўкі ў 1933 годзе, якая рушыла ўслед за ўмяшаннем нацыянал-сацыялізму ў палітыку ў сферы мастацтва, Ліберман кіраваў Прускай акадэміяй мастацтваў. Апошнія гады жыцця Макс Ліберман правёў у адзіноце ў родным Берліне.