wd wp Пошук:

Макс Захаравіч Пенсон

Макс Захаравіч Пенсон (17 сакавіка 1893, Веліж — 1959, Ташкент, Узбекская ССР) — вядомы савецкі, яўрэйскі фатограф

, фотамастак, фотакарэспандэнт газеты «Праўда Усходу» і ўсесаюзнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС.

Біяграфія

Макс Пенсон нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні 17 сакавіка 1893 ў сям’і пераплётчыка, работніка мясцовай друкарні. Скончыў Веліжскае гарадское вучылішча ў 1911 годзе, затым паўгады вучыўся ў мастацкай школе ў Міргарадзе Палтаўскай губерні, а затым у мастацка-прамысловай школе тварыства імя Антакольскага (у дэкаратыўна-малярным аддзеле) у Вільні.

У 1915 годзе Макс Пенсон з сям’ёй пераехаў у Каканд, дзе да 1917 года працаваў спачатку рахункаводам і адначасова настаўнікам малявання ў мясцовай школе. Затым з 1917 па 1922 год працаваў у Какандскім аддзеле Народнай адукацыі ў якасці загадчыка вучэбна-вытворчымі майстэрнямі.

З 1923 года па распараджэнні Наркамасветы быў адкліканы ў горад Ташкент. Затым пасля скарачэння штатаў у Наркамасветы працаваў да 1925 рахункаводам у тытунёвай майстэрні ў Ташкенце. З 1925 года пачаў рабіць фотарэпартажы і з 1926 года пачаў працаваць фотакарэспандэнтам у рэдакцыі газеты «Праўда Усходу». Яго фотарэпартажы былі вельмі папулярныя ў Савецкім Саюзе ў 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Супрацоўнічаў з часопісам «СССР на будоўлі». Самая вядомая яго фатаграфія — партрэт «Узбекскай Мадоны», які атрымаў вышэйшую ўзнагароду на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе, — вызваленая мусульманка, якая зняла чадру і корміць грудзьмі дзіцяці.

У 1949 годзе па загаду органаў НКУС яму было забаронена працягваць працу ў якасці фотакарэспандэнта. На гэтым яго праца ў якасці публічнага фотамастака была спыненая.

Памёр Макс Пенсон, у Ташкенце ў 1959 годзе.

Выбраныя персанальныя выставы

Кнігі Макса Пенсона

Публікацыі ў кнігах

Зноскі

  1. Max Penson // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. Maks Zakharovich Penson // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі па тэме

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Ташкенце
Катэгорыя·Фатографы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ташкенце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веліжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Фатографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Фатографы паводле алфавіта