wd wp Пошук:

Максім Ярмалініч Вашчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчанка.

Максім Ярмалініч Вашча́нка (1650-я, Магілёў — 1708) — беларускі друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры, арандатар Магілёўскай Богаяўленскай друкарні[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Мастацтву малюнка і гравюры, відаць, вучыўся ў Віленскай акадэміі ў гуртку А. Тарасевіча, працаваў у Вільні разам з Л. Кршчановічам, А. Тарасевічам, І. Шчырскім.

З 1680-х гадоў працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1680-х гадоў да 1708 года[1].

Творчасць

Вокладка да кнігі «Манархія турэцкая»
Ілюстрацыя да кнігі «Манархія турэцкая»

Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 годзе зрабіў ілюстрацыі да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» («Monarchia turecka opisana przez Ricota», Слуцк, 1678) П. Рыко(англ.) бел.[1]. 19 падпісных медзярытаў Вашчанкі з’яўляюцца копіямі гравюр французскіх мастакоў С. Леклерка(фр.) бел., Н. Кашына(руск.) бел. для парыжскага выдання 1670 года кнігі Рыко. Медзярыты М. Вашчанкі да гэтай кнігі сталі яркай з’явай беларускай кніжнай гравюры 17 стагоддзя — гэта цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар.

Выканаў каля 23 медзярытаў для кнігі «Акафісты і каноны» (Магілёў, 1693)[1].

Адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку разцовага медзярыту. Многія працы Вашчанкі створаны пад уплывам заходне-еўрапейскіх традыцый. Яго творы вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем светлаценявой мадэліроўкі, дасягнутай за кошт разнастайнай штрыхоўкі.

Асаблівую цікавасць вызываюць прадмовы да шэрагу кніг, дзе ён раскрывае сваі погляды асветніка і гуманіста[1].

Яго сын В. М. Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Вощанки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1650-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Гравёры Беларусі
Катэгорыя·Постаці Слуцка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1708 годзе
Катэгорыя·Магілёўская школа гравюры
Катэгорыя·Друкары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Постаці Магілёва
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў