wd wp Пошук:

Максім Мікалаевіч Мірны

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мірны. Максім (Макс) Мікалаевіч Мірны (6 ліпеня 1977, Мінск) — беларускі тэнісіст, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Экс-першая ракетка свету ў мужчынскім парным разрадзе, дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным мужчынскім (6) і змяшаным (4) разрадах, шматгадовы ігрок і лідар зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса. Алімпійскі чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 года ў змяшаным парным разрадзе разам з Вікторыяй Азаранка.

29 лістапада 2018 года аб’явіў, што завяршае спартыўную кар’еру[3].

Агульная інфармацыя

У 2003—2004 гадах Максім Мірны быў паслом добрай волі ААН па ВІЧ/СНІДзе ў Беларусі.

Мірны жанаты з 2004 года. Разам з жонкай Ксеніяй выхоўваюць чатырох дзяцей: дачок Мелані (16.12.2004), Петру (8.03.2007) і сыноў Дзяміда (10.11.2009), Трафіма (2.08.2014).

У 2008 годзе Мірны скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнароднае права».

У 2013 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовыя маркі з выявамі найлепшых беларускіх тэнісістаў — Вікторыі Азаранка і Максіма Мірнага.

Выступленні ў адзіночным разрадзе

Прафесійную кар’еру Максім Мірны пачаў у 1996 годзе. Выступленні ў адзіночным разрадзе ў цыкле ATP World Tour прынеслі яму перамогу ў Ротэрдаме (2003 год). Тады ў фінале Мірны перамог Рамона Слёйтэра з лікам 7:6(3), 6:4. Таксама Мірны тройчы гуляў у фіналах турніраў ATP World Tour: у 2001 годзе ў Штутгарце (саступіў немцу Томі Хаосу з лікам 6:2 6:2 6:2), у 2005 годзе ў Мемфісе (прайграў датчаніну Кенату Карлсану ва ўпартай барацьбе 7:5 7:5) і Нотынгеме (саступіў французу Рышару Гаске з лікам 6:2 6:3). Найлепшы вынік беларускага тэнісіста ў адзіночным разрадзе на турнірах Вялікага Шлема — чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША 2002 года.

Выступленні ў мужчынскім парным разрадзе

Найбольш эфектыўным іграком Мірны стаў у парных разрадах — мужчынскім і змяшаным. У мужчынскім парным разрадзе ў актыве Максіма — фіналы 41 турніру, а таксама перамогі на 48 турнірах цыклу ATP World Tour, у тым ліку на 16-ці турнірах серыі Мастэрс, 1-ым Кубку Мастэрс (2006, у пары з Ёнасам Б’ёркманам) і 1-ым Фінале Сусветнага Туру АТП (2011, у пары з Даніэлем Нестарам).

Двойчы — у 2000 (з аўстралійцам Лейтанам Хьюітам) i 2002 (з індыйцам Махешам Бхупаці) гадах — беларускі тэнісіст святкаваў перамогу на кортах Адкрытага чэмпіянату ЗША. Чатыры разы — у 2005 і 2006 гадах (са шведам Ёнасам Б’ёркманам), 2011 i 2012 гадах (з канадцам Даніэлем Нестарам) — Мірны стаў трыўмфатарам Адкрытага чэмпіянату Францыі.

У 2003 годзе ў пары з Махешам Бхупаці Мірны стаў фіналістам Уімблдану, а ў пары з Ёнасам Б’ёркманам у 2005 і 2006 гадах даходзіў да фінальнай стадыі Адкрытага чэмпіянату ЗША, а ў 2007 годзе — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Чатыры разы Мірны адбіраўся на фінальны турнір Сусветнага Тура АТП, у якім удзельнічаюць восем найлепшых пар сезону. Двойчы — у 2006 і 2011 гадах — Максім Мірны стаў пераможцам гэтага турніру, у 2009 і 2010 гадах быў яго фіналістам.

18 лютага 2018 Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры, выйграўшы разам з аўстрыйскім тэнісістам Філіпам Освальдам парны турнір у Нью-Ёрку. Для 40-гадовага Максіма Мірнага гэта была 51-я перамога ў парных разрадах на турнірах пад эгідай АТР[4].

Выступленні ў змяшаным парным разрадзе

Удала развівалася і кар’ера ў змяшаным парным разрадзе: Мірны выйграў чатыры турніры Вялікага шлема. У 1998 годзе ў пары з амерыканкаю Сярэнай Уільямс атрымалася здабыць галоўны трафей Уімблдану і Адкрытага чэмпіянату ЗША. У 2007 годзе Максім Мірны зноў святкаваў перамогу на кортах US Open — тым разам у таварыстве Вікторыі Азаранка. Чацвёрты тытул — таксама на амерыканскіх кортах — быў здабыты ў 2013 годзе ў пары з чэшкаю Андрэа Главачкавай. Тройчы — у 1999, 2000 і 2007 гадах — Мірны быў фіналістам турніраў Вялікага Шлема: адпаведна з амерыканкаю Сярэнай Уільямс (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), расіянкай Ганнай Курнікавай (Адкрыты чэмпіянат ЗША) і беларускай Вікторыяй Азаранка (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі). У 2012 годзе беларускі тэнісны тандэм Мірны-Азаранка здабыў золата Алімпійскіх гульняў у змяшаным парным разрадзе.

Выступленні ў Кубку Дэвіса

Максім Мірны з’яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў, што ён згуляў у Кубку Дэвіса. У 2003 годзе, дзякуючы перамогам Максіма, каманда Беларусі трапіла ў Сусветную — найвышэйшую — групу ў Кубку Дэвіса. Асабліва ўдалым выдаўся 2004 год, калі разам з яшчэ адным вядомым беларускім тэнісістам — Уладзімірам Ваўчковым — Мірны вывеў зборную ў паўфінал спаборніцтваў. Тады Беларусь перамагла каманды Расіі (3:2) і Аргенціны (5:0), але ў паўфінале саступіла зборнай ЗША.

Партнёры па выступленнях у мужчынскім парным разрадзе

Свае перамогі Мірны атрымаў з 15 рознымі партнёрамі. Найбольш паспяховым было супрацоўніцтва са шведам Ёнасам Б’ёркманам (11 перамог) і індыйцам Махешам Бхупаці (8 перамог).

годпартнёр
1995Сцяг Беларусі Яўген Міхееў
1995
1998-08
Сцяг Беларусі Уладзімір Ваўчкоў
1996-97Сцяг Аўстрыі Георг Блюмаўэр
1996Сцяг Фінляндыі Туомас Кетала
1996Сцяг Ізраіля Ліёр Мор
1996Сцяг Аўстраліі Бэн Элвуд
1996Сцяг ЗША Скот Хамфрыс
1996Сцяг Мексікі Алехандра Эрнандэс
1996Сцяг ПАР Робі Кёніг
1996Сцяг Германіі Ларс Рэман
1996Сцяг Славакіі Марцін Громач
1996Сцяг Бразіліі Хаймэ Онцінс
1996-97Сцяг Багам Марк Мерклайн
1996-98Сцяг Зімбабве Кевін Улджэт
1997Сцяг ПАР Брэнт Хайгарт
1997Сцяг Венгрыі Габар Кыус
1997Сцяг ЗША Кент Кінэар
1997Сцяг Швецыі Петар Ныборг
1997Сцяг ПАР Джон-Лафн дэ Жагэ
1997Сцяг Францыі Жан-Філіп Фларан
1997-98Сцяг Расіі Андрэй Чаркасаў
1997-98Сцяг ЗША Джастын Гімельстоб
1997Сцяг ПАР Майлс Уэйкфілд
1998Сцяг ЗША Джэф Таранга
1998
2004
Сцяг Арменіі Саргіс Саргісян
1998Сцяг Францыі Альўе Далатрэ
1998Сцяг Аўстраліі Пітар Трамачы
1998Сцяг Расіі Дзяніс Галаванаў
1998Сцяг Югаславіі Душан Веміч
1998Сцяг ЗША Майкл Сел
1998-99Сцяг Расіі Андрэй Альхоўскі
1998-99Сцяг Чэхіі Даніэль Вацак
1998Сцяг ПАР Дэвід Адамс
1998-99Сцяг ЗША Аляксандр Райхель
1998Сцяг Бразіліі Густава Куэртэн
1998Сцяг Чэхіі Павел Візнар
1998-01
2004
2006
Сцяг Югаславіі Ненад Зімонджыч
1999
2001
Сцяг Расіі Яўген Кафельнікаў
1999
2001
Сцяг Аўстраліі Сэндан Столе
1999-00Сцяг Чэхіі Марцін Дам
1999Сцяг Філіпін Эрык Таіна
2000Сцяг Багам Іарк Ноўэлс
2000
2011-12
Сцяг Канады Даніэль Нестар
2000Сцяг Германіі Нікалас Кіфер
2000
2004-07
Сцяг Швецыі Ёнас Б’ёркман
2000Сцяг Аўстраліі Лейтан Хьюіт
2000
2004
Сцяг Расіі Марат Сафін
2000-01Сцяг Швецыі Ніклас Кульці
2001Сцяг ЗША Джонатан Старк
2001
2004
Сцяг Беларусі Аляксандр Швец
2001Сцяг Германіі Давід Прыносіл
2001-02Сцяг Германіі Томі Хаас
2001Сцяг Аўстраліі Патрык Рафтар
2001
2004
Сцяг Францыі Фабрыс Сантаро
2002Сцяг Францыі Міхаэль Ладра
2002Сцяг Францыі Жульен Бутэр
2002-03Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр
2002-04
2010
Сцяг Індыі Махеш Бхупаці
2003Сцяг ЗША Джэф Морысан
2003Сцяг ЗША Джарад Палмер
2003Сцяг ЗША Мардзі Фіш
2004Сцяг ЗША Амер Дэліч
2004-05Сцяг Расіі Міхаіл Южны
2005Сцяг Аўстрыі Юрген Мельцар
2005Сцяг Швецыі Томас Ёхансан
2006Сцяг Іспаніі Фернанда Вердаска
2006Сцяг Аргенціны Гастон Гаўдзі
2007Сцяг Германіі Міша Звераў
2007-08Сцяг Іспаніі Томі Рабрэда
2008Сцяг Вялікабрытаніі Джэймі Мюрай
2008-09Сцяг Беларусі Сяргей Бетаў
2008-09Сцяг Ізраіля Энды Рам
2008Сцяг Індыі Роан Бапана
2008Сцяг Харватыі Марын Чыліч
2009Сцяг ЗША Роберт Кендрык
2009Сцяг Аўстраліі Эшлі Фішар
2009-10
2012
Сцяг Беларусі Аляксандр Буры
2010-11Сцяг Беларусі Уладзімір Ігнацік
2013-Сцяг Румыніі Хорыя Такау

Зноскі

  1. 1 2 Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 700. — ISBN 978-0-942257-70-0
  2. ATP website
  3. Максім Мірны завяршыў спартыўную кар’еру (нявызн.). Наша Ніва (29 лістапада 2018). Праверана 30 лістапада 2018.
  4. belta.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Тэнісісты Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў мужчынскім парным разрадзе
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Тэнісісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў мужчынскім парным разрадзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня