wd wp Пошук:

Максім Алегавіч Варабей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варабей.

Максі́м Але́гавіч Варабе́й (нар. 10 снежня 1995, Барысаў) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі.

Кар’ера

Юніёрская кар’ера

Займаецца біятлонам з 2003 года, асабісты трэнер — Бальшакоў Васіль Вячаслававіч. У міжнародных спаборніцтвах удзельнічае з 2010 года.

Першым буйным турнірам для Вараб’я стаў юніёрскі чэмпіянат свету 2015, які праходзіў у Раўбічах. На гэтым турніры беларускі спартсмен заняў 8 месца ў індывідуальнай гонцы, 16 — у спрынце і 17 — у гонцы пераследвання. У эстафеце Варабей у складзе зборнай Беларусі заняў пятае месца.

На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2016 годзе ў Кейле-Грэдзішцей, Максім заняў 10 месца ў індывідуальнай гонцы, 9 — у спрынце і чацвёртае — у гонцы пераследвання[1]. У сезоне 2015/16 спартсмен таксама выступаў у маладзёжным Кубку IBU і атрымаў перамогу на адным з этапаў[2].

Дарослая кар’ера

У сезоне 2014/15 дэбютаваў на Кубку IBU ў спрынтэрскай гонцы на этапе ў Бейтастолене, дзе заняў 78-е месца. Усяго ў сваім першым сезоне ні разу не змог набраць ачкі ў залік Кубка IBU. У сезоне 2015/16 выступаў нашмат удалей, лепшым вынікам стала шостае месца ў спрынце на этапе ў Рыднаўне.

Дэбютаваў у спаборніцтвах Кубка свету ў лютым 2016 года на этапе ў Кэнмары. У сваёй першай спрынтарскай гонцы, адстраляўшы без промаха, заняў 19-е месца, што дазволіла яму набраць першыя ачкі ў залік Кубка свету[3].

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года удзельнічаў у індывідуальнай гонцы, заняў 39 месца.

Спартыўная кар’ера

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні

Год Месца правядзення Узрост Інд Спр Пр Эст
2015 ЧС Раўбічы U19 8 16 17 5
2016 ЧС Чэйле-Градзішцей U21 10 9 4 -

Удзел у чэмпіянатах свету

Год Месца правядзення Інд Спр Пр МС Эст Зм
2016 ЧС Хальменколен - 79 - - - -

Агульны залік у Кубку свету

Зноскі

  1. Беларус Максім Варабей спыніўся за крок ад п’едэстала на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне
  2. Юніёрскі Кубак свету. Варабей выйграў спрынт
  3. Біятлон. Дэбютант Кубка свету барысаўчанін Максім Варабей заняў 19-е месца ў спрынце на этапе ў Канадзе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве