У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бумажкоў.
Макар Піменавіч Бумажкоў (28 лютага 1915, горад Іман, Прыморскі край — 16 мая 1987) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.
З 1931 года на гаспадарчай і журналісцкай рабоце. З 1936 года служыў у Чырвонай Арміі: курсант школы малодшага нач. саставу, намеснік палітрука, палітрук батарэі. Член КПСС з 1940 года. У чэрвені 1941 года на фронце. З 28 чэрвеня 1941 года ў партызанах: быў камандзірам групы, атрада. У красавіку — чэрвені 1943 года камандаваў 225-й партызанскай брыгадай. З ліпеня 1944 года знаходзіўся ў распараджэні ЦК КП(б)Б. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце.