wd wp Пошук:

Макараўскае

Мака́раўскае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 24 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Макараўшчына, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 13,3 м, сярэдняя — 5,3 м. Даўжыня берагавой лініі 2,16 км. Аб’ём вады ў возеры 1,22 млн м³. Плошча вадазбору 7,32 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—22 м (на поўдні 6—8 м), разараныя, у ніжняй частцы пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на ўсходзе і захадзе нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на поўначы на невялікіх участках сплавінныя. На захадзе забалочаная пойма шырынёй да 70 м. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Возера зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,7 м. Пратокай ў паўднёвай частцы злучаецца з возерам Мелкае.

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна