wd wp Пошук:

Май Сетэрлінг

Май Сетэрлінг (швед. Mai Zetterling; 24 мая 1925, Вестэрос — 17 сакавіка 1994, Лондан) — шведская акторка, сцэнарыст і рэжысёр.

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Вестэросе, у сям’і рабочых. Пачынала граць у дзіцячым тэатры. У 17 стала актрысай Каралеўскага Драматычнага тэатра Швецыі (Драматэн). Вядомасць ёй прынесла роля ў фільме Альфа Шоберга «Цкаванне» (1944) па сцэнарыі Інгмара Бергмана, яна знялася і ў наступным фільме Шоберга «Ірыс і лейтэнант» (1946). Яшчэ важнай акцёрскай працай Сетэрлінг з’яўляецца загалоўная роля ў фільме «Фрыда» (1947), дзе яна грае германскую медсястру, якая ўратавала брытанскага афіцэра падчас Другой сусветнай вайны і ў падзяку вывезены ім у Вялікабрытанію . У 1948 Сетэрлінг знялася ў фільме Бергмана «Музыка ў цемры».

Кар’ера Сетэрлінг працягвалася з 1940-х па 1990-я гады. З пачатку 1960-х яна спрабуе сябе ў рэжысуры, першыя працы — кароткаметражная «Вайнушка» (1962) і дакументальныя фільмы на палітычныя тэмы. Поўнаметражным дэбютам становяцца «Любоўныя пары» 1964 года (намінацыя на Залатую пальмавую галіну Канскага МКФ). Яе фільмы, у тым ліку і гэты, адрозніваюцца ярка выяўленай сексуальнасцю. Для канадскага тэлебачання зняла некалькі эпізодаў серыяла-анталогіі «Аўтастопшчыкі» (1985).

Перадапошняя роля Сетэрлінг — роля Бабулі у камедыйным трылеры «Ведзьмы» (1989) па кнізе Раальда Даля. У 1990 годзе знялася ў палітычным трылеры Кена Лоўча «За завесай сакрэтнасці».

Аўтар некалькіх кніг для дзяцей, рамана «Начныя забавы» (1966), па якім паставіла аднайменны фільм (намінацыя на Залатога льва Венецыянскага МКФ). Напісала аўтабіяграфію «All Those Tomorrows» (1985).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Mai Zetterling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119302624 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  4. Mai Zetterling // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэросе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу