wd wp Пошук:

Майстар Клеафрада

Настаўнік гімнастыкі і адзін з яго атлетаў на адваротным баку чырвонафігурнай пелікі. Каля 500490 гадоў да н. э. Луўр
Панафінейская амфара працы Клеафрада. 490480 гады да н. э. Віла Геці. Малібу

Майстар Клеафрада (лац.: Kleophrades) — старажытнагрэчаскі вазапісец чырвонафігурнага стылю, які працаваў у перыяд з 505 па 475 гады да н. э. у Афінах. Паколькі сапраўднае імя вазапісца не захавалася, то «службовае» імя ён атрымаў па імені ганчара Клеафрада, кераміку якога ён распісваў. Мастацтвазнаўцы ставяць творчасць Клеафрада нараўне з такім вядомым мастаком, як Берлінскі вазапісец. Клеафрад таксама вядомы як аўтар некалькіх панафінейскіх амфар, выконвалі, як вядома, у чорнафігурным стылі.

Вазапісцу Клеафраду прыпісваецца аўтарства больш за 100 ваз і фрагментаў ваз, часцей за ўсё пелік, стамнасаў, кальпід і чараў. Унікальнымі з’яўляюцца два упрыгожаных валютамі кратара, паколькі іх рыльцы ўпрыгожваюць падвойныя фрызы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.