wd wp Пошук:

Майсей Якаўлевіч Грынблат

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грынблат. Майсей Якаўлевіч Гры́нблат (29 сакавіка 1905, Мінск — 4 ліпеня 1983) — беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1945).

Біяграфія

Скончыў у 1930 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў акцёрам у трупе Уладзіслава Галубка (1921—1925). З 1930 года ў АН Беларусі, у Інстытуце гісторыі (1931—1941; 1945—1956) і Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1957—1976), адначасова выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце (1937—1941) і БДУ (1939—1941, 1945—1955).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кнізе «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зборнік фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А. І. Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кніга 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).

Творы

Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».

Пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 a001=“BY-SEK-609084”(руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 a001=“BY-SEK-609084”(руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 1 2 a001=“BY-SEK-333533”(руск.) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Беларусазнаўства
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Постаці Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў