Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (23 снежня 1909, Веліж[1] — 2003[2], Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)[1].
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934)[1]. Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой(руск.) бел.» (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[1]. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «Вялікая Айчынная(руск.) бел.»[1]. У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам[1].
Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў[1].