wd wp Пошук:

Майран Шоулз

Майран Сэмюэл Шоулз (англ.: Myron Samuel Scholes; 1 ліпеня 1941 г., Тымінс, правінцыя Антарыё, Канада) — амерыканскі эканаміст канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1997) «за новы метад вызначэння кошту вытворных каштоўных папер». Шоулз з’яўляецца адным з аўтараў фінансавай мадэлі Блэка — Шоулза (мадэлі цэнаўтварэння апцыёнаў).

Вучыўся ва Універсітэце Мак-Майстра (Гамільтан, Канада) і Чыкагскім універсітэце, у якім атрымаў ступень PhD. Працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Чыкагскім і Стэнфардскім універсітэце, у якім цяпер ён носіць званне ганаровага прафесара імя Фрэнка Э. Бака.

У 2003 годзе Шоулз быў ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага хедж-фонду LTCM (Long-Term Capital Management), у якім з’яўляўся адным з партнёраў, нараўне з іншым нобелеўскім лаўрэатам Робертам Мертанам. Фонд абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а экспертам-кансультантам з боку дзяржавы на судовым працэсе выступаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2001 Джозеф Стыгліц.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139033394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Myron Samuel Scholes // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Myron S. Scholes // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антарыа
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы