wd wp Пошук:

Майнцкае курфюрства

Курфюрства Майнцкае (ням.: Kurfürstentum Mainz, скарочана Курмайнц, Kurmainz) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое ўзнікла на тэрыторыі Майнцкай архідыяцэзіі і існавала ў 13561803 гадах. Яно ўключала тэрыторыі вакол Майнца (па абодва берагі Рэйна), землі каля ракі Майн вышэй за Франкфурт (уключаючы Ашафенбург), а таксама Эрфурт. Кіравалася архібіскупам, які выступаў у ролі курфюрста (аднаго з выбаршчыкаў імператара). Сталіцай княства быў Майнц. Духоўнае княства было секулярызавана ў 1803 годзе падчас германскай медыятызацыі.

Гісторыя

Майнцкі сабор

Архібіскупства было заснавана Святым Баніфацыем у 750 годзе.

У 1356 годзе Карлам IV была выдадзена Залатая була, і архібіскуп майнцкі ўвайшоў у лік сямі курфюрстаў.

У 1477 годзе архібіскупамі быў заснаваны Майнцкі ўніверсітэт Ёгана Гутэнберга.

Пасля Вестфальскага міру 1648 года Майнц страціў Вердэн і Гальберштат. У 1667 годзе да архібіскупства быў далучаны Эрфурт.

У 1792—1793 гадах на тэрыторыі курфюрства існавала Майнцкая рэспубліка.

У 1801 годзе майнцкі архібіскуп пераназваны ў біскупа.

У 1803 годзе было секулярызавана ў час Германскай медыятызацыі. Левабярэжныя землі Рэйна адышлі да Францыі, Эрфурт, цюрынгенскія і іншыя сумежныя ўладанні — да Прусіі, іншыя — да Гесэна, Ашафенбурга і Насау. Курфюрсцкія правы Майнца былі перададзены графству Рэгенсбург[1].

Кіраўнікі

Асноўны артыкул: Архібіскуп майнцкі Хоць пазнейшая традыцыя прыпісвае заснаванне дыяцэзіі апосталу Крыскенту, паводле дакументаў біскупы майнцкія вядомыя з мяжы IV і V стагоддзяў. Апошнім біскупам быў Карл Тэадор Дальберг, які пасля секулярызацыі зямель архібіскупства пераехаў са сваім дваром у Рэгенсбург (гл. Рэгенсбургскае архібіскупства).

Рэзідэнцыі кіраўнікоў

Зноскі

  1. Майнцское архиепископство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1803 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1356 годзе
Катэгорыя·Духоўныя княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Майнц