wd wp Пошук:

Майлінда Брэгу

Майлінда Брэгу (алб.: Majlinda Bregu; 19 мая 1974, Тырана) — албанскі палітык, міністр еўрапейскай інтэграцыі з 2007 па 2013 год.

Біяграфія

У 1996 годзе скончыла факультэт сацыяльных навук Тыранскага ўніверсітэта. Пачынаючы з 2003 года займалася навуковым вывучэннем праблемы хатняга гвалту і практычнай рэалізацыяй палітыкі гэндарнай роўнасці. Аўтарка работ, прысвечаных сексуальнасці, становішчу жанчын у Албаніі і прастытуцыі.

Брэг абараніла доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ( Sociology of cultural phenomena’s and normative process ) у 2005 годзе ў італьянскім Урбінскім універсітэце. Вучылася па стыпендыі ў Осла, Манрэалі і Франкфурце-на-Одэры.

У красавіку 2004 года была абрана ў склад Нацыянальнай рады Дэмакратычнай партыі Албаніі. На выбарах 2005 года атрымала мандат члена парламента. У сакавіку 2007 года яна была прызначана прэс-сакратаром урада на чале з Салі Берыша.

Замужам, мае дваіх дзяцей. Валодае англійскай, італьянскай і іспанскай мовамі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Палітыкі Албаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Народнага сходу Албаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыране
Катэгорыя·Выпускнікі Тыранскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Урбінскага ўніверсітэта