wd wp Пошук:

Майкл Фелпс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фелпс.

Майкл Фрэд Фелпс II (англ.: Michael Fred Phelps II; нар. 30 чэрвеня 1985 г., Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — выбітны амерыканскі плывец, адзіны ў гісторыі спорту 28-разовы алімпійскі чэмпіён (16 раз — на індывідуальных дыстанцыях, 12 — у эстафетах), 26-разовы чэмпіён свету ў 50-метровым басейне.

Спартыўная мянушка - «Балтымарская куля» (англ.: The Baltimore Bullet).

Майкл найбольш моцны ў плаванні вольным стылем і батэрфляем, крыху слабей выглядае ў плаванні на спіне і брасам. Таксама паспяхова выступае ў комплексным плаванні.

Сусветныя рэкорды Фелпса

На дадзены момант з’яўляецца уладальнікам 7 сусветных рэкордаў (50-метровы басейн/доўгая вада: 100 м і 200 м батэрфляем, 400 м комплекс, эстафета 4 × 100 м вольным стылем, эстафета 4 × 200 м вольным стылем, камбінаваная эстафета 4 × 100 м ; 25-метровы басейн/кароткая вада: камбінаваная эстафета 4х100 м).

Усяго на 1 жніўня 2011 г. Фелпс усталяваў 37 сусветных рэкордаў на «доўгай вадзе» (29 індывідуальных і 8 у эстафеце) і перасягнуў вышэйшае дасягненне Марка Спіца, які ўсталяваў за кар’еру 33 сусветныя рэкорды (26 індывідуальных і 7 у эстафеце). Яшчэ 2 сусветныя рэкорды ў эстафеце на рахунку Майкла ў 25-метровым басейне.

23 з сваіх 37 рэкордаў Фелпс ўсталяваў на 3 дыстанцыях: 200 м батэрфляем (8 рэкордаў), 200 (8 рэкордаў) і 400 м (7 рэкордаў) комплексным плаваннем. Сусветным рэкордам на дыстанцыях 200 м батэрфляем валодае бесперапынна больш за 10 гадоў, а на дыстанцыі 400 м комплексам - ужо больш за 9 гадоў.

Летнія Алімпійскія гульні 2012

Майкл Фэлпс 31 ліпеня 2012 выйграў срэбра на дыстанцыі 200 м батэрфляем, а таксама золата ў эстафеце 4х200 м вольным стылем. Такім чынам, на рахунку Фэлпса стала 19 медалёў на Алімпійскіх гульнях (15 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя). Ён стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці алімпійскіх медалёў. Па агульнай колькасці алімпійскіх узнагарод ён абышоў савецкую гімнастку Ларысу Латыніну (9-5-4). 2 жніўня Майкл Фэлпс заваяваў дваццаты ў кар’еры алімпійскі медаль, перамогшы на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Затым ён перамог на дыстанцыі 100 м батэрфляем і ў складзе зборнай ЗША ў камбінаванай эстафеце 4x100 м.

Зноскі

  1. (unspecified title)FINA. Праверана 2 мая 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па плаванні
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Плыўцы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны ЗША па плаванні
Катэгорыя·Сцяганосцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балтымары
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Уладальнікі дзеючых алімпійскіх рэкордаў
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных