wd wp Пошук:

Майкл Джон Сміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміт.

Майкл Джон Сміт (англ.: Michael John Smith; 30 красавіка 1945 — 28 студзеня 1986) — астранаўт НАСА. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго першага палёту. Падпалкоўнік ВМС ЗША.

Падрыхтоўка да касмічнага палёту

Сміт быў запрошаны ў НАСА ў якасці кандыдата ў астранаўты ў траўні 1980 года ў складзе 9-га набору. Пачаў праходжанне курса агульнакасмічнай падрыхтоўкі (АКП) з ліпеня 1980 года. Па заканчэнні навучання ў жніўня 1981 года атрымаў кваліфікацыю «спецыяліст палёту» і атрымаў прызначэнне ў Аддзел астранаўтаў НАСА.

Касмічныя палёты

Першы палёт — STS-51L шатла «Чэленджэр». Старт зроблены 28 студзеня 1986 года, Сміт ляцеў у якасці спецыяліста палёту. Праз 73 секунды пасля старту з-за дэфекту ўшчыльняльнага кольца цвёрдапаліўнага паскаральніка шатл выбухнуў, увесь экіпаж загінуў.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Караліне
Катэгорыя·Загінулыя касманаўты