wd wp Пошук:

Мазырская ЦЭЦ

Светлагорская ЦЭЦ (ЦЭЦ-24)  — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, забяспечваюцца электрычнай і цеплавой энергіяй Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і горад Мазыр. Спажыўцамі цеплавой энергіі, якая адпускаецца ЦЭЦ, таксама з’яўляюцца ГП «Мазырская агароднінная фабрыка», пасёлак Крынічны і дзіцячы аздараўленчы цэнтр.

Гісторыя

Заданне на праектаванне ЦЭЦ было зацверджана загадам Міністэрства электрыфікацыі СССР ад 10 верасня 1965 гады, праект станцыі выканаў Мінскі філіял інстытута «Промэнергопроект».

4 студзеня 1974 году былі ўведзеныя ў эксплуатацыю котлаагрэгат № 1 прадукцыйнасцю 420 т/ч і турбаагрэгат № 1 магутнасцю 60 МВт. Другі котлаагрэгат уведзены ў лістападзе 1974 года, праектнай магутнасці станцыя дасягнула ў 1975 годзе.

У 2001 годзе была пабудавана цеплатраса да горада Мазыр, размешчанага ў 17 км ад ЦЭЦ, што дазволіла перайсці на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне горада.

На станцыі рэалізуецца праект рэканструкцыі адной з турбін з устаноўкай новага цыліндру высокага ціску і павелічэннем магутнасці на 10 МВт.

Асноўныя характарыстыкі

Устаноўленая электрычная магутнасць ЦЭЦ — 195 МВт. Цеплавая магутнасць турбаагрэгатаў — 435 Гкал / гадзіну. На электрастанцыі ўстаноўлены:

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Эканоміка Мазыра
Катэгорыя·Прадпрыемствы, заснаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Цеплавыя электрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Белэнерга
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта