wd wp Пошук:

Мазаіка люцэрны

Мазаіка люцэрны[1] — захворванне раслін, якое вызываецца вірусам мазаікі люцэрны.

Эпідэміялогія

Крыніцай інфекцыі з’яўляецца насенне, хворыя расліны люцэрны, канюшыны, лубіну. Пераносчыкі віруса — гарохавая (Acyrthosiphon pisum), бабовая (Aphis fabae), вялікая вікавая, люцэрнавая (Aphis cracciuvora) тлі[1].

Сімптомы

На лісці ўтвараюцца светла-зялёныя і светла-жоўтыя мазаічныя плямы, лісцевыя пласцінкі становяцца вузкімі і дробнымі. Насенне не развіваецца[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 462

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вірусныя раслінныя патагены і захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Захворванні бабовых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак