wd wp Пошук:

Мадонна з дзіцем пад яблыняй

Мадонна з дзіцем пад яблыневым дрэвам — карціна, якая напісана майстрам паўночнага рэнесансу Лукасам Кранахам Старэйшым ў 20-х гадах XVI стагоддзя ў перыяд росквіту свайго таленту[1].

Магчыма, карціна была абрэзаная[1].

Апісанне

Колеравая гама карціны разнастайная і насычана высакародным чырвоным, жоўтым, залацістым, зялёным і іх адценнямі[2].

«Мадонна з дзіцем пад яблыняй» выказвае нямецкі народны ідэал прыгажосці чалавека і патрыятычныя пачуцці любові да роднай зямлі[3]. Мастак адлюстраваў Мадону ў вобразе чароўнай зямной жанчыны з немаўляткам на руках, якая размясцілася ў яблыневым садзе[1]. Яе рудыя валасы, як у прынцэс з нямецкіх казак, свабодна спадаюць па плячах. Адзенне Мадоны адпавядае вопратцы нямецкіх арыстакратак[2], празрыстая газавая тканіна, якая затуляе яе шыю, яшчэ больш павялічвае гэта падабенства з Венерай, Лукрэцыяй або алегарычнай фігурай Чадалюбові.

З мэтай падкрэсліць ролю Маці Божай, як захавальніцы святла і радасці свету, мастак змясціў беззаганную Дзеву Марыю і немаўля на высокай гары, узмацняючы перспектыву далёкім саксонскім пейзажам ля падножжа гор[1][2].

І Мадонна, і немаўля Ісус ўважліва глядзяць з карціны на гледача, нібы даючы нам зразумець, што ім дваім ўжо вядомы падрыхтаваны лёс і яны гатовыя яго прыняць без ценю сумневу. Погляд Маці Божай ледзь крануты смуткам і пяшчотай — яна ведае, што павінна страціць сына і зноў здабыць яго на нябёсах[1]. Прамым намёкам на гэта служаць яблык і хлеб у руках Дзіцятка, сімвалы адкуплення граху[2].

Выстаўкі

Сучаснае месцазнаходжанне

Паштовая марка СССР

Пераведзеная з дрэва на палатно карціна паступіла ў Эрмітаж у 1851 годзе, дзе і знаходзіцца цяпер[3].

У 1983 годзе савецкай поштай у серыі «Шэдэўры дзяржаўнага Эрмітажа. Нямецкі жывапіс» была выпушчана паштовая марка з выявай карціны[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Мадонна с младенцем под яблоней (руск.)
  2. 1 2 3 4 Мадонна с Младенцем под яблоней, Лукас Кранах Старший (руск.)
  3. 1 2 Мадонна с младенцем под яблоней. Лукас Кранах Старший. XV—XVI век (руск.)
  4. «Шедевры государственного Эрмитажа. Немецская живопись» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа
Катэгорыя·Карціны 1520 года
Катэгорыя·Карціны Лукаса Кранаха Старэйшага
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта