wd wp Пошук:

Мадлен Олбрайт

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мадлен Корбел Олбрайт (англ.: Madeleine Korbel Albright, імя пры нараджэнні Марыя Яна Ко́рбелава, чэш. Marie Jana Korbelová; 15 мая 1937, Прага — 23 сакавіка 2022) — першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША (1997—2001).

Палітычная дзейнасць

Палітычную дзейнасць Олбрайт пачынала ў якасці актывіста Дэмакратычнай партыі ЗША, у 1972 годзе ўвайшла ў каманду сенатара Эдмунда Маскі, у 1976—1978 была яго памочнікам па пытаннях заканадаўства. У 1978 годзе яна была прызначаная членам Савета нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Картэры, адказвала за сувязі з грамадскасцю. Пасля паразы дэмакратаў у барацьбе за Белы дом Мадлен Олбрайт ў 1982—1993 гадах была прафесарам Джорджтаўнскага ўніверсітэта, вяла семінар па палітыцы СССР і краін Усходняй Еўропы, кіравала праграмай «Жанчыны ў знешняй палітыцы», была прэзідэнтам Цэнтра за нацыянальную палітыку.

Праца ў ААН

У 1992 годзе Олбрайт стала дарадцам Біла Клінтана і пасля яго абрання на пасаду прэзідэнта была прызначаная на пасаду пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН. Падчас працы ў ААН яна была ў вельмі нацягнутых ўзаемаадносінах з Генеральным сакратаром ААН Бутрасам Галі.

Олбрайт падтрымлівала санкцыі супраць Ірака.

Факты

У 2015 годзе сустрэлася з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Таццянай Караткевіч.

Кнігі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120089378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Madeleine Albright // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120089378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://faithfuliremain.com/interviews/madeleine-albrightova
  5. Madeleine Albright, first female US secretary of state, dies Праверана 23 сакавіка 2022.
  6. מדלן אולברייט, האישה הראשונה שכיהנה כשרת חוץ בארה"ב, מתה בגיל 84
  7. https://hedendaagsesieraden.nl/2021/10/21/madeleine-albright/
  8. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі ЗША пры ААН
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралевы Алены
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук