wd wp Пошук:

Магн Максім

Магн Максім (лац.: Magnus Clemens Maximus, вал.: Macsen Wledig, каля 335 — 27 жніўня 388) — імператар-узурпатар Захаду Рымскай імперыі ў 383—388 гадах.

Рымскі палкаводзец у Брытаніі Магн Максім падняў паўстанне ў 383 годзе супраць імператара Грацыяна. Пасля забойства Грацыяна, Магн Максім падзяліў па мірным пагадненні праўленне над Захадам Рымскай імперыі з братам забітага, юным імператарам Валентыніянам II. У 387 годзе узурпатар выгнаў Валентыніяна з Італіі, стаўшы адзіным кіраўніком усёй Заходняй Рымскай імперыі. У 388 годзе ў выніку інтэрвенцыі імператара Усходу Рымскай імперыі Феадосія Вялікага Магн Максім быў захоплены ў палон і пакараны смерцю.

У сярэднявечнай валійскай традыцыі Максім праслаўляе сябе як магутны васпан з Брытаніі Максаен Уледыг, які стаў імператарам Рыма і родапачынальнікам валійскіх каралёў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102398631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рымская Брытанія
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Рымскія імператары IV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 388 годзе
Катэгорыя·Пакараныя смерцю манархі
Катэгорыя·Памерлі ў Аквілеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Рымскія ўзурпатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рымскія консулы IV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 335 годзе