wd wp Пошук:

Магнітны манаполь

Палі ізаляваных электрычнага (зверху) і магнітнага (знізу) манаполяў[1]

Магні́тны манапо́ль — гіпатэтычны фізічны аб’ект, які некаторымі сваімі ўласцівасцямі нагадвае ізаляваны магнітны полюс.

Існаванне магнітных манаполяў парушае інварыянтнасць адносна адлюстравання прасторы і абарачэння часу, дазваляе растлумачыць дыскрэтнасць электрычнага зараду, пабудаваць мадэль канфайнменту[ru] кваркаў (існаванне іх толькі ў звязаным стане), прадказаць імавернасць распаду пратона, і шэраг іншых, у тым ліку касмалагічных, эфектаў.

Адпавядае аднайменнаму тапалагічна-нетрывіяльнаму рашэнню ўраўненняў калібровачнай тэорыі поля. У лінейнай тэорыі манапольныя рашэнні пабудаваны П. Дзіракам (1931, 1948), у нелінейнай — незалежна савецкім вучоным А. М. Паляковым[ru] і галандскім вучоным Г. Хоафтам (1974).

Эфектыўныя манапольныя канфігурацыі адыгрываюць істотную ролю ў параметрычнай дынаміцы класічных і квантавых сістэм.

Пошук магнітных манаполяў вядзецца ва ўсіх тэхнічна дасягальных інтэрвалах адлегласцей і энергій.

Зноскі

  1. Электрычны манаполь — гэта звычайны кропкавы электрычны зарад.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нявырашаныя праблемы сучаснай фізікі
Катэгорыя·Магнетызм
Катэгорыя·Фізічныя гіпотэзы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гіпатэтычныя элементарныя часціцы