wd wp Пошук:

Магнолія буйнакветкавая

Магнолія буйнакветкавая (Magnolia grandiflora) — вечназялёнае дрэва сямейства магноліевых.

Апісанне

Дрэва да 30 м вышынёй з простымі, буйнымі, цэльнымі, скурыстымі, бліскучымі лістамі на кароткіх чаранках. Адзіночныя буйныя кветкі да 10 см у папярочніку. Кветаложа выпуклае, конусападобнае, на ім у 3-членных кругах 6-12 буйных белых духмяных пялёсткападобных лісточкаў калякветніка. На кветаложы па спіралі размяшчаюцца шматлікія тычынкі. Вышэй па спіралі знаходзяцца шматлікія песцікі (карпелы). Завязь аднагнездавая з двума семязачаткамі. Плод — шматлістоўка.

Злева направа — Лісты; кветка; цэнтральная частка кветкі; плод

Пашырэнне

Радзіма — Фларыда (ЗША). Вырошчваюць у культуры як дэкаратыўнае дрэва.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1759 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Магноліевыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы