wd wp Пошук:

Магноліякветныя

Магноліякветныя, магноліяпсіды[3] (Magnoliales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.

Апісанне

Большай часткай дрэвы і хмызнякі. Лісты размешчаны пачаргова, простыя, цэльныя, з прылісткамі ці без іх. Сасуды ёсць ці адсутнічаюць. Кветкі правільныя (актынаморфныя), спіральныя, спірацыклічныя ці цыклічныя, часта апыляюцца жукамі. Тычынкі шматлікія, часта стужкападобныя і вельмі прымітыўнай будовы. Пылковыя зярняткі аднабарозныя ці вытворныя ад аднабарознага тыпу. Гінецэй большай часткай апакарпны, рэдка паракарпны ці сінкарпны.

Класіфікацыя

Сістэмы класіфікацыі APG (1998) і APG II (2003) адносяць парадак у групу Magnoliids і адрозніваюць наступныя сямействы:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Магноліяпсіды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9. Мн., 1999, С.485

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Магноліякветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання