wd wp Пошук:

Магдалена Форсберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Форсберг.

Магдалена Форсберг (шведск.: Magdalena Forsberg; нар. 25 ліпеня 1967, Эрншэльдсвік), народжаная Валін (шведск.: Wallin) — шведская біятланістка і лыжніца.

Шасціразовая чэмпіёнка свету па біятлоне. Адзіная 6-разовая ўладальніца жаночага Кубка свету па біятлоне. Двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2002 года. Завяршыла кар’еру пасля сезона 2001/02 непераможнай, заваяваўшы не толькі вялікі Кубак свету, але і ўсе чатыры малыя Кубкі. Уладальніца рэкорду чэмпіянатаў свету па біятлону сярод жанчын па колькасці медалёў у асабістых дысцыплінах (12).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біятланісты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэрнорландзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лыжнікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня