wd wp Пошук:

Мабёж

Мабёж (фр.: Maubeuge) — горад (камуна) на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Нор, акруга Авен-сюр-Эльп, цэнтр аднайменнага кантона. Размешчаны за 39 км на ўсход ад Валансьена і за 11 км ад мяжы з Бельгіяй, за 4 км ад аўтамагістралі N2. Праз горад працякае рака Самбра. Насельніцтва (2014) — 30 347 чал.

Гісторыя

Утварыўся побач з манастыром, заснаваным у VII стагоддзі Святой Адэльгундай. Пазней уваходзіў у склад правінцыі Эно. Мабёж неаднаразова захоплівалі французы, а пры французскіх каралях Людовіку XI, Францыску I і Генрыху II падвяргаўся спаленню. Канчаткова ўвайшоў у склад Францыі пасля падпісання Німвенскага мірнага дагавору ў 2-й палове XVII стагоддзя.

Пры каралю Людовіку XIV ваенным інжынерам Вабанам у Мабёжы была пабудавана крэпасць, якую беспаспяхова аблажылі ў 1793 годзе аўстрыйцы.

У Першую сусветную вайну быў абложаны нямецкімі войскамі ў 1914 годзе.

Падчас Другой сусветнай вайны 90 % будынкаў гістарычнага цэнтра Мабёжа былі разбураны нямецкімі акупантамі. Горад быў вызвалены 2 верасня 1944 года амерыканскімі войскамі.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Нор
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады О-дэ-Франс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу