wd wp Пошук:

Маакія

Маа́кія[3] (Maackia) — род кветкавых раслін сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы вышынёй да 20 м. Лісце чаргаванае няпарнаперыстае, даўжынёй да 30 см. Кветкі шматлікія, у густых гронках, часам разгаліноўваюцца каля асновы. Плод — струк.

Адрозніваецца 6 відаў. Пашыраны ва Усходняй Азіі.

Драўніна ўстойлівая да гніення, ідзе на выраб фанеры, паркету, гнутай мэблі. Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца для замацавання схілаў і яроў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны