wd wp Пошук:

МАЗ-6440

МАЗ-6440

МАЗ-6440 (першы асобнік 2011 года; на тэрыторыі Белдзяржцырка)
Выпуск 20112012
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск
Тып Седлавы цягач
Колавая формула 6х4
Дапушчальныя нагрузкі
Нагрузка на сядло 10500 кг
Маса
Поўная маса 30000 кг
Фотагалерэя на Wikimedia Commons
МАЗ-6440РА на беларускай паштовай марцы (2015)

МАЗ-6440 — седлавы цягач капотнай кампаноўкі з колавай формулай 6х4. Прататып.

Гісторыя

Прадстаўлены 17 жніўня 2011 года. Першы асобнік праходзіў выпрабаванні ў Белдзяржцырку[1].

У канцы мая 2012 года быў прадстаўлены другі варыянт з кабінай з жылым модулем[2].

Апісанне

Выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам МАЗ-975830. Даўжыня аўтацягніка — 18,45 м. Дапушчальная маса — 63 тоны.

Прызначаны для перавозак на вялікія адлегласці. Аўтамабіль арыентаваны на ўнутраны рынак збыту, а таксама на рынкі Расіі і тых краін, дзе не дзейнічае абмежаванне на габарытную даўжыню аўтацягніка.

Рухавік — ММЗ Д-283.4Е4-22, V8, магутнасцю 600 к.с. (адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-4). Усталявана аўтаматычная скрынка перадач Allison 4500R.

Опцыі

На аўтамабілі ўсталяваны круіз-кантроль, лічбавы тахограф, электрападымальнік люка кабіны, люстэркі з электракіраваннем і электрападагрэвам, кліматычная ўстаноўка з электрапрывадам засланак, сістэма курсавой устойлівасці, ахоўныя рашоткі галаўных фар, сядзенні падвышанай камфортнасці.

У кабіне два спальных месцы, сядзенні падвышанага камфорту, кандыцыянер, халадзільнік, CD-прайгравальнік.

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі[3] МАЗ-6440PA
Мадэль рухавіка: ММЗ Д-283.4Е4-22
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.): 441 (600)
Скрынка перадач: Allison 4500R
Колькасць перадач: 6
Вышыня ССП, мм: 1150 (1250*)
Тып падвескі: Пнеўматычная
Памер шын 315/70 R22.5
Паліўны бак, л 500+500
Размеркаванне масы і нагрузак
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтамабіля, кг: 30000
на пярэдні мост, кг: 7000
на задні мост, кг: 23000 (26000*)
Дапушчальная нагрузка на ССП, кг: 10500
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг: 60000

* — Значэнне параметру для камплектацыі аўтамабіля ў варыянце з задняй рысорна-балансірнай падвескай

Зноскі

  1. МАЗ отдаст трехосный тягач на испытания… в цирк?(руск.) . abw.by (18 жніўня 2011). Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. 17-Я ВЫСТАВКА “БАМАП-2012”(руск.) . abw.by (6 чэрвеня 2012). Праверана 17 чэрвеня 2022.
  3. http://www.gruztehnika.com/avtomobili/avtotehnika-maz/tjagachi-maz/maz-6440ra/ (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Транспартныя сродкі, прадстаўленыя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі МАЗ
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле