У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Лі Куан Ю (народжаны Гары Лі Куан Ю; 16 верасня 1923 — 23 сакавіка 2015) — палітык, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».
Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасня 1923 г у Сінгапуры, у сям’і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджы (1945—1949).
У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі «Народнае дзеянне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра. У 1990—2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) у ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: “Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны “. Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».
На англійскай мове: