wd wp Пошук:

Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт

Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Lyon) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай ў горадзе Ліён.

Агульная характарыстыка

Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фармальна — Ліёнскі каталіцкі інстытут — у Францыі недзяржаўныя ВНУ не маюць права называцца ўніверсітэтамі) з’яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай Рымска-Каталіцкай Царквы. Установа з’яўляецца асацыяваным членам аб’яднання ВНУ рэгіёна «Ліёнскі ўніверсітэт». Навучальныя курсы прыводзяць да атрымання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі галоўным чынам у рамках пагадненняў з дзяржаўнымі ўніверсітэтамі і ў абмежаванай колькасці выпадкаў — уласных дыпломаў установы. Яна мае права выдаваць толькі «кананічныя» ступені (дыпломы ад імя Ватыкана, гэта значыць ад імя дзяржавы, якая падпісала Балонскае пагадненне) па каталіцкай тэалогіі і філасофіі. Прапануе 131 курсы, у тым ліку 57 бакалаўрскіх курсаў, 31 магістарскі курс і інш.

Структура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліён
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1875 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта