Лія Кебедэ (амх.: ሊያ ከበደ, англ.: Liya Kebede, 3 студзеня 1978) — эфіопская фотамадэль, актрыса.
Два разы з’яўлялася на вокладцы амерыканскага выдання Vogue. Па дадзеных Forbes ў 2007 годзе знаходзілася на 11 месцы ў спісе самых высокааплатных мадэляў свету. З 2005 года з’яўляецца паслом добрай волі Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя па пытаннях здароўя маці, нованароджаных і дзяцей. Замужам, мае дваіх дзяцей: сын — 8 гадоў і дачка 4 гадоў. З 2007 года сям’я жыве ў Нью-Ёрку.