wd wp Пошук:

Ліцэяльныя

Ліцэяльныя (Liceida ці Liceales) — парадак слізевікоў. Вядомы 5 сямействаў, больш за 100 відаў.

Апісанне

Вегетатыўныя целы (плазмодыі) накшталт бясколерных або афарбаваных слізістых мас. Спарангіі шарападобныя ці ў выглядзе плазмадыякарпіяў, сядзячыя, скучаныя ў абалонцы (перыдыі), без сапраўднага капіцэлію (утвараецца псеўдакапіцэлій з рэшткаў сценак спарангіяў). Перыдый адна- або двухслаёвы, храсткаваты. Споры бясколерныя ці светлаафарбаваныя (ружаватыя, шараватыя, вохрыстыя, бураватыя), сеткавыя або шчаціністыя.

Арэал

Пашыраны ва ўмераных паясах зямнога шара. Сапратрофы на пнях і гнілой драўніне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліцэяльныя
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды