wd wp Пошук:

Літаратурны музей А. П. Чэхава

Літаратурны музей А. П. Чэхава — музей у Растоўскай вобласці, размешчаны ў будынку былой мужчынскай класічнай гімназіі, у якой вучыўся А. П. Чэхаў. Уваходзіць у склад Таганрогскага дзяржаўнага літаратурнага і гістарычна-архітэктурнага музея-запаведніка.

Гісторыя

Адкрыццё будынка мужчынскай гімназіі адбылося ў 1843 годзе, аўтарам праекта выступіў архітэктар Ф. К. Бофа, асноўным стылем будынка стаў кірунак рускага правінцыйнага класіцызму. З 1868 па 1879 год вучнем гэтай гімназіі быў вядомы рускі пісьменнік Антон Паўлавіч Чэхаў[1]. Менавіта ў ёй пісьменнік чэрпаў ідэі для напісання аповедаў: «І тое і сёе», «Рэпетытар», «Настаўнік літаратуры», «Выпадак з класікам», «Арыядна», «Чалавек у футляры». Потым у будынку гімназіі пачала месцавацца сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2, што атрымала імя Чэхава ў 1954 годзе. Школа функцыянавала да 1975 года, а ў 1980 годзе быў прынята рашэнне пра стварэнне музейнага комплексу. Стварэнне праходзіла ў некалькі этапаў: адкрыццё музея ў 1935 года, адкрыццё літаратурна-мемарыяльнай экспазіцыі «Пісьменнік і Радзіма» ў 1980—1985 гадах.

Сучаснасць

Экспазіцыя музея ўяўляе сабою вывучэнне жыцця і творчасці Антона Паўлавіча Чэхава, а таксама ўплывы Таганрога на яго творы. 29 студзеня 2010 года, да 150-годдзя з дня нараджэння была адкрыта новая экспазіцыя «А. П. Чэхаў: роднаму гораду і свету». Экспазіцыя налічвае больш 1600 экспанатаў.

У музеі праходзілі такія выставы як «Васковыя скульптуры Санкт-Пецярбурга», «Краіна ёлачных цацак», «Таганрог-Ялта. Геній Чэхава яднае», віртуальная выстава «Горад Чэхава вачамі мастакоў». Таксама дзейнасць музея часта асвятляецца ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.

Зноскі

  1. Точка 4(нявызн.) (недаступная спасылка). www.tgliamz.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2018. Праверана 24 студзеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Таганрог
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта