wd wp Пошук:

Лісі Нос

Лісі Нос (руск.: Ли́сий Нос, фінск.: Revonnenä) — пасёлак у Расіі на паўночным беразе Фінскага заліва, унутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Прыморскага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга. На поўнач ад Лісінага Носа знаходзяцца Горская і Аляксандраўская — гістарычныя раёны горада Сестрарэцк.

Пасёлак перасякае аўтадарога М10/ E 18.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 28 красавіка 1948 года Лісі Нос атрымаў статус рабочага пасёлка. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 21 сакавіка 1950 года пасёлак перайшоў са складу Паргалаўскага раёна Ленінградскай вобласці ў падпарадкаванне Сестрарэцкага райсавета Ленінграда. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 9 красавіка 1973 года Лісьеносаўскі пассавет быў скасаваны, пасёлак падпарадкоўваўся Сестрарэцкаму райсавету. Распараджэннем мэра Пецярбурга № 196-р ад 11 сакавіка 1994 года пасёлак увайшоў у склад Прыморскага раёна.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Санкт-Пецярбурга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96