wd wp Пошук:

Лісічка шэрая

Лісічка шэрая (Cantharellus cinereus) — від грыбоў сямейства лісічкавых.

Апісанне

Шапка дыяметрам 3-5 см, лейкападобная, лопасцевая, шэра-бура-чорная, з узростам выліньвае, край апушчаны. Мякаць тонкая, з прэсным смакам, без характэрнага паху. Пласцінкі зыходныя, шэрыя, няроўнай даўжыні, частыя, тонкія. Ножка цыліндрычная, полая, афарбавана на тон святлей чым шапка, памерам 4,0 на 0,5-0,2 см. Споры эліпсападобныя, памерам 8-10 на 5-6 мкм, бясколерныя.

Пашырэнне

Лісічка шэрая на паштовай марцы Беларусі

Немаральны лясны від. Арэал ахоплівае Еўропу. На Беларусі знойдзены ў асобных раёнах. Сустракаецца ў лісцевых лясах. Пладовыя целы перыядычна ўтвараюцца ў верасні — кастрычніку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Лісічкавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI