wd wp Пошук:

Лісты Святога Мікалая

«Лісты́ Свято́га Мікала́я» (англ.: The Father Christmas Letters), таксама «Лісты ад Святога Мікалая» (англ.: Letters from Father Christmas) — зборнік лістоў ад Каляднага айца, складзеных і праілюстраваных Дж. Р. Р. Толкінам паміж 1920 і 1942 годамі для сваіх дзяцей. Выданне «Лістоў» адбылося ў 1976 годзе, на 3-ю гадавіну Толкінавай смерці, у рэдакцыі Бейлі Толкін, другой жонкі малодшага сына аўтара, Крыстафера. Кніга была цёпла ўспрынятая крытыкамі, і лічыцца, што асобныя яе часткі пазней былі выкарыстаны аўтарам ва «Уладары Пярсцёнкаў».

Сюжэт

Апавяданне вядзецца ў форме шэрагу лістоў ад імя Святога Мікалая ці яго сакратара-эльфа. У іх перададзеныя прыгоды і бадзянні Святога Мікалая і яго памочнікаў, сярод якіх паўночны палярны мядзведзь і два яго маладыя памагатыя, Паксу і Валькатука. У лістах апісаныя, сярод іншага, вялізныя феерверкі, што ствараюць палярнае ззянне; або як белы мядзведзь пастаянна трапляе ў нейкія турботы.

Ліст ад 1939 года змяшчае згадкі Святым Мікалаем пра Другую сусветную вайну[1], а некаторыя пазнейшыя лісты апісваюць бітвы Святога Мікалая супраць гоблінаў, што пазней было інтэрпрэтавана як адлюстраванне Толкінавых поглядаў на нямецкую пагрозу[2].

Публікацыя

Лісты былі напісаны цягам 20 гадоў і прызначаліся Толкінавым дзецям на Раство. штогод дзеці атрымлівалі па лісце ад Святога Мікалая ў каперце з маркамі з Паўночнага полюсу і штэмпэлямі, распрацаванымі Толкінам[3].

Першае выданне адбылося ўжо па Толкінавай смерці, на трэцюю гадавіну яго скону, 2 верасня 1976. Праз 1,5 месяцы выйшла новае выданне ў выдавецтве «Houghton Mifflin»[4]. У кнігу ўвайшлі ілюстрацыі Толкіна амаль да ўсіх лістоў; некаторыя лісты і малюнкі, аднак, былі прапушчаны[5].

Перавыданне 1999 года выйшла пад назвай «Лісты ад Святога Мікалая»; у яго ўвайшлі поўныя зборы лістоў і выяваў Толкіна[5][6].

Зноскі


  1. Nancy Willard Christmas Letters(англ.) . The New York Times (5 снежня 1976). Праверана 22 лістапада 2012.
  2. Walsh (2001): p. 63

  3. Tolkien’s «Father Christmas Letters»(англ.) . The New York Times (7 снежня 2002). Праверана 22 лістапада 2012.

  4. The Father Christmas Letters(англ.) . The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012.
  5. 1 2
    Letters from Father Christmas paperback (16.08.09)(англ.) . The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012.
  6. Thompson (2007): p. 11

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нараджэнне Хрыстова
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі 1976 года
Катэгорыя·Творы Дж. Р. Р. Толкіна
Катэгорыя·Дзіцячая літаратура Вялікабрытаніі