wd wp Пошук:

Ліставёртка свінцовапалосая

Ліставёртка свінцовапалосая (Ptycholoma lecheana) — від матылькоў сямейства ліставёртак (Tortricidae). Шкоднік сельскай гаспадаркі, пашкоджвае ўсе пладовыя культуры.

Апісанне

Размах крылаў матылька дасягае 15-21 міліметраў. Пярэднія крылы цёмна-бурыя з чырванаватым адценнем, часам з жаўтлявым або памяранцава-чырвоным, з бліскучымі палоскамі стальнога або свінцовага колеру. Заднія крылы цемна-шэрыя. Яйкі зяленыя, самка адкладае іх купкамі на лісце зверху. Вусені бледна-зяленага колеру, галава і грудны шчыток светла-бурыя, і на галаве прыкметныя дзве падковападобныя плямы, а на грудным шчытку — чорныя плямы. Даўжыня дарослага вусеня дасягае 20 міліметраў. Кукалка карычневая, з больш цёмнай спінкай, канец брушка выцягнуты і завостраны, даўжыня кукалкі 1 см.

Экалогія

На працягу года дае адно пакаленне. Зімуюць вусені трэцяга ўзросту ў шчыльным белым павуцінным кокане.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ліставёрткі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL