Лі́пнікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ліпнікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Драгічынскім раёне Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сохскага сельсавета[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Гошаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Салава, Суткі і Чарнопаль)[2]. Скасаваны 8 сакавіка 1960 года, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[3].