wd wp Пошук:

Лініа Энгстром

Агнес Лініа Марціна Энгстром (шведск.: Agnes Linnéa Martina Engström; нар. 2 красавіка 1981, Упсала, Швецыя) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член шведскай партыі зялёных. Член Еўрапейскага парламента (2014—2019).

Біяграфія

Энгстрём атрымала ступень магістра палітычных навук у Шведскім каледжы нацыянальнай абароны. Да таго, як стаць членам парламента ЕС, яна працавала каардынатарам па пытаннях гендэрнай роўнасці ў галоўным офісе партыі зялёных і была членам праўлення Зялёнага форуму. Яна працавала над дапамогай развіцця, накіраванага на Расію, Грузію, Беларусь і Усходнюю Еўропу.

Напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент ў 2014 годзе Энгстром была на пятым месцы ў спісе Экалагічнай партыі, аднак, на выбарах партыя зялёных атрымала ўсяго толькі чатыры месцы, але пасля таго, як лідар партыі зялёных Ізабела Лёвін была прызначаная міністрам развіцця Швецыі, Лініа Энгстром замяніла Ізабелу Лёвін у Еўрапарламенце і стала дэпутатам Еўрапарламента ў кастрычніку 2014 года.

Перад выбарамі ў Еўрапейскі парламент у 2019 годзе Энгстром выказала жаданне працягнуць сваю працу ў Еўрапарламенце, аднак, камітэт па прызначэннях партыі зялёных вырашыў не ўключаць яе ў свой спіс кандыдатаў.

З 2019 года працуе ў якасці праграмнага дырэктара ў Марской апякунскай радзе.

Зноскі

  1. 1 2 Engström, Agnes Linnea Martina // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 28 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Упсала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0