Лінь Юйтан (кіт. 林語堂; 10 кастрычніка 1895, Баньцзай, Пінхэ, Чжанчжоу, Фуцзянь, Дынастыя Цын — 26 сакавіка 1976, Ганконг) — кітайскі пісьменнік, філосаф, навуковец.
Кніга пісьменніка “Мая краіна і мой народ” (1935), напісаная па-англійску, паводле версіі The New York Times зрабілася адным з найлепшых сусветных бестсэлераў. Пераклаў шмат класічных кітайскіх твораў на англійскую мову, дапамагаў у распрацоўцы друкаркі для кітайскай мовы. З 1969 прэзідэнт кітайскага ПЭН-клуба, пасля — віцэ-прэзідэнт міжнароднага ПЭН-клуба. У 1975 быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію за раман “Імгненне ў Пекіне”.[7]