wd wp Пошук:

Ліндсей Хардынг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ліндсей Марсі Хардынг (англ.: Lindsey Marcie Harding; 12 чэрвеня 1984, Мабіл, ЗША) — прафесійная амерыканская і беларуская баскетбалістка, трэнер. Выступала за каманды жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама зборную Беларусі па баскетболе.

Раннія гады

Ліндсей Хардынг нарадзілася 12 чэрвеня 1984 года ў горадзе Мабіл (штат Алабама), а вырасла ўжо ў горадзе Х’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэс у сярэдняй школе Сай-Фэйр, у якой гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Хардынг і Ліліян Эндрус, ёсць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[1].

Спартыўная кар’ера

Ліндсей Хардынг выступала за «Мінесоту», «Вашынгтон», «Атланту», «Лос-Анджэлес», «Нью-Ёрк» і «Фінікс» у жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі {WNBA). У 270 гульнях WNBA за кар’еру Хардынг набірала ў сярэднім 9,8 ачкоў, рабіла 4,0 перадачы і 2,9 падбораў[2].

У 2015 годзе Ліндсей Хардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт разыгрываючых абаронцаў(руск.) бел.[3]. У хуткім часе пасля атрымання беларускага пашпарта яна была ўключана ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыі і Румыніі, якой дапамагла завяршыць турнір на выніковым чацвёртым месцы[4].

Трэнерская кар’ера

З 2018 года распачала трэнерскую кар’еру. У 2019 годзе стала памочнікам галоўнага трэнера каманды NBA «Сакрамента Кінгз»[5]. У 2021 годзе Ліндсей Хардынг узначаліла жаночую зборную Паўднёвага Судана[6].

Зноскі

  1. Lindsey Harding Bios(англ.)  (недаступная спасылка). usab.com. USA Women’s National Team. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2016.
  2. pressball.by
  3. Belarus hope Harding helps team reach Olympics(англ.) . fiba.com. International Basketball Federation. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  4. Spain Beat Belarus To Bronze Medal(англ.) . eurobasketwomen2015.com. FIBA Europe. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  5. pressball.by
  6. nn.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ВІЧЫ Аістэс
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Дынама» Курск
Катэгорыя·Ігракі «Фінікс Меркуры»
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі «Лос-Анджэлес Спаркс»
Катэгорыя·Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Ігракі «Атланта Дрым»
Катэгорыя·Ігракі «Вашынгтон Місцікс»
Катэгорыя·Баскетбалісткі ЗША
Катэгорыя·Ігракі «Нью-Ёрк Ліберці»
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Галатасарай» Стамбул
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алабаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Баскетбалісткі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі «Мінесота Лінкс»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта