wd wp Пошук:

Ліна Хедлунд

Ліна Марыя Хедлунд (шведск.: Lina Maria Hedlund, нарадзілася 28 сакавіка 1978, Больнэсэ, Швецыя) — шведская спявачка, член трыа Alcazar.

Біяграфія

Музычная кар’ера

Ліна некалькі разоў удзельнічала ў конкурсе Мелодыфестывалін — нацыянальным адборы Швецыі на «Еўрабачанне». Яна дэбютавала на Мелодыфестываліне 2002 са сваёй сястрой Ханай Хедлунд, выканаўшы песню «Big Time Party» і заняўшы 9-е месца ў фінале. У 2004 годзе яна выступала ўжо сольна з песняй «Nothing Can Stop Me», якая трапіла ў раўнд другога шанцу, але не выйшла ў фінал. У тым жа годзе Ліна выпускае сінгл «Lady Bump».

У 2007 годзе Ліна стала членам гурта Alcazar, даўшы першы канцэрт у Лондане[3][4]. У гурце таксама спявалі Тэс Меркель і Андрэас Лундстэдт. Гурт выступаў у абноўленым складзе на Мелодыфестываліне 2009 з песняй «Stay the Night», патрапіўшы ў фінал і заняўшы там 5-е месца. У 2010 годзе гурта дайшоў да раўнда другога шанцу з песняй «Headlines», у 2014 годзе з песняй «Blame It on the Disco» выходзіць прама ў фінал і там займае 3-е месца.

У 2014 годзе ўвсеь гурт Alcazar апавяшчаў вынікі галасавання Швецыі на Еўрабачанні-2014. 22 мая 2015 Ліна як член шведскага журы ўдзельнічала ў галасаванні журы на «Еўрабачанні» ў Вене. Афіцыйныя ацэнкі шведскага журы былі абвешчаныя на наступны дзень пасля фіналу конкурсу[5].

Кіно, тэатр і тэлебачанне

У 2005 годзе Ліна гуляла ў мюзікле «Сонца, паветра і вада» (шведск.: Sol, vind och vatten) Тэда Гердэстада у Кітайскім тэатры. У 2011 годзе стала вядучай музычнага шоў «Copycat Singers» на тэлеканале TV3, а таксама стала аглядальніцай відэакліпаў на сайце digitallive.eu. Таксама Ліна вядома як актрыса агучвання: яна агучвала шэраг персанажаў у шведскім дубляжы поўнаметражных мультфільмаў.

Асабістае жыццё

Замужам за музыкам і тэлевядучым Насімам алі-Факірам. 20 сакавіка 2012 года нарадзіла сына Ціла. 6. кастрычніка 2016 [6] нарадзіла сына Эйдэ[7].

Дыскаграфія

Фільмаграфія

Ролі

Агучванне

Зноскі

  1. http://www.discogs.com/artist/402991-Lina-Hedlund
  2. Lina Hedlund // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nya Alcazars hemliga stjärna (шведск.)
  4. Hedlund — en ny Alcastar (шведск.)
  5. Isa Tengblad i svenska juryn — de avgör halva Eurovision 2015, Sveriges Television (шведск.)
  6. Lina Hedlund och Nassim har fått barn
  7. Det ska stjärnparets nyfödde son heta
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Еўлебаргу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных