wd wp Пошук:

Ліма-Пулух-Кота

Акруга Ліма-Пулух-Кота (індан.: Kabupaten Lima Puluh Kota) — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сарыламак.

Геаграфія

Плошча акругі — 3 354,3 км². На захадзе мяжуе з акругамі Пасаман і Агам, на поўдні — з акругамі Танах-Датар і Сіджунджунг, на поўначы і ўсходзе — з тэрыторыяй правінцыі Рыау. Унутры тэрыторыі акругі знаходзіцца горад-муніцыпалітэт Паякумбух.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 348555 чалавекк[1].

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя акругі Ліма-Пулух-Кота адміністрацыйна падзяляецца на 13 раёнаў (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 180 сельскіх паселішчаў (kelurahan).

Раёны ў складзе акругі:

  • Акабілуру
  • Букік-Барысан
  • Гугуак
  • Гунуанг-Амех
  • Харау
  • Капур IX
  • Ларэх-Саго-Халабан
  • Луак
  • Мунка
  • Панкалан-Кота-Бару
  • Паякумбух
  • Сітуджух-Ліма-Нагары
  • Сулікі

Зноскі

  1. Lima Puluh Kota (Regency, Indonesia)(англ.) . City Population. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 16 снежня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акругі правінцыі Заходняя Суматра
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum