wd wp Пошук:

Ліліяна Фёдараўна Анцух

Ліліяна Фёдараўна Анцух (нар. 1950, пас. Лошніца, Мінская вобласць) ― беларуская выдавец, публіцыст. Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці». Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтарка кніжных публікацый і публікацый у перыядычным друку, стваральніца выдавецкіх праектаў у галіне нацыянальнай і духоўнай культуры.

Біяграфія

У дзіцячыя гады сям’я Ліліяны з’ехала на цаліну ў Казахстан; праз 15 гадоў пасялілася ў Жодзіна. Пасля школы Ліліяна жыла, вучылася і працавала ў Мінску[1].

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1974), Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў (1979), рэдакцыйна-выдавецкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1982).

З’яўлялася загадчыцай дзіцячай бібліятэкі № 5 горада Мінска (1983—1985), загадчыцай аддзела стандартызацыі і інфармацыі кнігавыдавецкай справы Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (1987—1991), дырэктаркай рэдакцыйна-эканамічнага цэнтра выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан» (1991—1992), выканаўчай дырэктаркай Беларускага фонду дапамогі развіццю культуры (1992—1993). З 1993 года — па цяперашні час — дырэктарка, галоўная рэдактарка таварыства з дадатковай адказнасцю «Выдавецтва „Чатыры чвэрці“»[2].

Выданні

Сям’я

Узнагароды

Зноскі

  1. Книгу о родной деревне Лошнице презентовала издатель Лилиана Анцух Архівавана 27 красавіка 2019.
  2. Состоялась встреча директора издательства Л. Ф. Анцух с Министром культуры Республики Беларусь Б. В. Светловым
  3. Лилиана Анцух удостоена Почетной грамоты Минского городского Совета
  4. Кобяков вручил медаль Франциска Скорины Анцух Лилиане Федоровне
  5. Свидетельство № 5-02/164 от 6 декабря 2018 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку