wd wp Пошук:

Ліза Фонсагрыўс

Ліза Фонсагрыўс (шведск.: Lisa Fonssagrives; 17 мая 1911, Гётэбарг, Вестра-Гёталанд, Швецыя4 лютага 1992, Нью-Ёрк, ЗША) — шведская мадэль, першая вядомая супермадэль.

Біяграфія

У дзяцінстве Ліза займалася жывапісам, скульптурай і танцамі. Яна вучылася ў вядомай берлінскай школе Мэры Вігман, дзе вывучала мастацтва і танцы. Звярнуўшыся ў Швецыю, яна адкрыла танцавальную школу[5].

Ліза Фонсагрыўс, 1951, фатограф Тоні Фрысэль.
Ліза пераехала ў Парыж, каб навучацца [балету](/Балет "Балет") пасля ўдзелу ў міжнародным конкурсе з харэографам Астрыд Мальмборг і працавала прыватным настаўнікам танцаў у фатографа Фернана Фонсагрыўса, што затым прывяло яе да кар'еры мадэлі.

У 1936 годзе фатограф Вілі Мэйвальд сустрэў яе ў ліфце і папрасіў быць мадэллю для яго капялюшаў, а затым гэтыя фатаграфіі былі адпраўленыя ў Vogue, і галоўны фатограф часопісу зрабіў некалькі пробных здымкаў Лізы.

У ліпені 1939 года яна з’явілася ў нямецкім ілюстраваным тыднёвіку Der Stern. Да таго як Фонсагрыўс прыехала ў Злучаныя Штаты ў тым жа годзе, яна ўжо была топ-мадэллю[6].

Яе вобраз з’яўляўся на вокладках многіх часопісаў у 1930-х, 1940-х і 1950-х гадах, напрыклад Town & Country, Life, Time, Vogue і Vanity Fair. Яе называлі «‎самай высокааплатнай супермадэллю высокай моды», але сама Фонсагрыўс аднойчы апісала сябе як «‎добрую вешалку для адзення».

Прыватнае жыццё

Яна выйшла замуж за парыжскага фатографа Фернана Фонсагрыўса ў 1935 годзе; яны развяліся ў 1949 годзе, а ў 1950 годзе яна выйшла замуж за іншага фатографа Ірвінга Пэна. У іх было двое дзяцей: дачка Міа і сын Том. У 1960-х гадах яна стала скульптарам і была прадстаўлена галерэяй Мальбара на Манхэтэне.

На аўкцыёне Elton John photography collection, праведзеным Christie’s 15 кастрычніка 2004 года, фатаграфія Лізы Фонсагрыўс была прададзеная за 57 360 даляраў[7].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 29 жніўня 2021.
  2. 1 2 Göteborgs Vasa kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/GLA/15475/C/1 (1908-1912), bildid: 00066654_00258, sida 255 Праверана 29 жніўня 2021.
  3. Lisa Fonssagrives-Penn, 80, Artist Who Gave Up Career as a Model // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1992. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  4. Lisa Fonssagrives // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Rosemary Ranck (9 February 1997). “The First Supermodel”. The New York Times. Retrieved 24 September 2006.
  6. Crystal Renn & Marjorie Ingall. Hungry: A Young Model’s Story of Appetite, Ambition and the Ultimate Embrace. ISBN 1-4391-0123-X.
  7. Elton John photo collection nets $900,000 USA Today October 15, 2004.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Гётэбарг
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Фотамадэлі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе