wd wp Пошук:

Лідская епархія

Лідская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы ў адміністрацыйных межах Астравецкага, Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці Беларусі[1].

Гісторыя

Сінод Беларускага экзархата на пасяджэнні ад 19 лістапада 2014 года (журнал № 66) пастанавіў прасіць Найсвяцейшага Патрыярха і Свяшчэнны Сінод утварыць Лідскую епархію ў межах Гродзенскай вобласці і высунуў кандыдата на прапанаваную новую кафедру[2].

25 снежня 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы, шляхам вылучэння са складу Навагрудскай епархіі, была ўтворана асобная Лідская епархія. Межы Лідскія епархіі былі вызначаны ў межах Астравецкага, Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці[1].

Благачынні (Дабрачынні)

Епіскапы

Зноскі

  1. 1 2 Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 года // Патрыярхія.Ru
  2. Журналы Сінода Беларускага экзархата ад 19 лістапада 2014 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Лідская епархія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы